BE RU EN

Канкурэнт Зэмана лідаруе ў апытаннях на выбарах у Чэхіі

  • 22.01.2018, 16:09

Вызначальнымі стануць галасы 10% выбаршчыкаў, якія яшчэ не вызначыліся, за каго галасаваць.

Былы прэзідэнт чэшскай Нацыянальнай акадэміі навук Іржы Драгаш апярэджвае дзейнага кіраўніка дзяржавы Мілаша Зэмана перад другім турам выбараў прэзідэнта, які адбудзецца ў гэтыя выхадныя ў Чэхіі.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання STEM/MARK для газеты Mlada fronta Dnes, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

47% выбаршчыкаў падтрымліваюць Драгаша, у той час як за Зэмана гатовыя прагаласаваць 43% выбаршчыкаў.

Вызначальнымі стануць галасы 10% выбаршчыкаў, якія яшчэ не ведаюць, за каго галасаваць. Удзел у апытанні ўзялі 1078 чалавек.

Адзначым, напярэдадні ў нядзелю вынікі свайго апытання апублікавала служба Kantar TNS. З яе звестак, Зэмана падтрымліваюць 45,5% выбаршчыкаў, а Іржы Драгаша - 45%.

Зэман перамог у першым туры выбараў, набраўшы значна менш, чым чакалася - 38,6% галасоў. Драгаш заняў другое месца, яго падтрымалі 26,6% выбаршчыкаў. Акадэмік Драгаш спадзяецца атрымаць падтрымку ліберальных празаходніх чэшскіх выбаршчыкаў, якіх адштурхвае грубы і часам вульгарны стыль прэзідэнта Зэмана, прыхільнага да Кітаю і Расеі.

Апошнія навіны