BE RU EN

Прэзідэнтам ПАРЕ абралі Мікеле Нікалеці

  • 22.01.2018, 15:37

Мікеле Нікалеці абраны на год, пасля чаго ягоны тэрмін могуць падоўжыць на аналагічны тэрмін.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы 22 студзеня абрала сваім прэзідэнтам дэпутата ад Італіі Мікеле Нікалеці. Пра гэта паведамляе ў Twitter прэс-служба ПАРЕ.

Нікалеці прызначылі на пасаду без фармальнага галасавання, бо канкурэнтаў у яго не было, адзначае "Еўрапейская праўда". Палітык быў адзінай кандыдатурай еўрапейскіх сацыялістаў.

Нікалетэ абраны на год, пасля чаго ягоны тэрмін могуць падоўжыць на аналагічны тэрмін.

Гісторыя яго галасаванняў сведчыць: Нікалеці кожны раз падтрымліваў праўкраінскія рэзалюцыі і папраўкі да іх, а таксама штогод галасаваў за пацверджанне санкцый супраць РФ.

Апошнія навіны