BE RU EN

Фільм «Тры білборды на мяжы» атрымаў галоўную ўзнагароду Гільдыі актораў ЗША

  • 22.01.2018, 9:35

Выканаўца галоўнай ролі ў гэтым фільме прызнаная найлепшай акторкай.

Стужка Марціна Макдонаха «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры» распавядае гісторыю супрацьстаяння жанчыны і ўладаў горада, якія не здолелі знайсці забойцу ейнай дачкі.

21 студзеня стужка «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры» брытанска-ірландскага рэжысёра Марціна Макдонаха атрымала галоўную ўзнагароду Гільдыі актораў у ЗША. Пра гэта паведамляецца на сайце гільдыі.

Стужка «Тры білборды» распавядае гісторыю супрацьстаяння жанчыны і ўладаў горада, якія не змаглі знайсці забойцу ейнай дачкі.

Выканаўца галоўнай ролі ў гэтым фільме Фрэнсіс Макдорманд прызнаная найлепшай акторкай.

Найлепшым акторам гільдыя назвала Гэры Олдмана, які адыграў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля ў фільме «Змрочная часіна».

Стужка «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры» была прызнаная найлепшым фільмам журы прэміі «Залаты глобус» і намінаваная ў гэтай жа катэгорыі на прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізіі.

Апошнія навіны