Вайсковыя аркестры сыгралі ў гарадах Украіны ў памяць пра кібаргаў
- 21.01.2018, 20:14
У студзені 2015 года ўкраінскія вайскоўцы абаранялі данецкі аэрапорт цягам 242 дзён.
21 студзеня ў міжнародным аэрапорце Барыспаль прайшло выступленне сямі музычных аркестраў гарнізона Кіева і музыкаў іншых вайсковых фармаванняў у гонар гадавіны абароны данецкага аэрапорта.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Украіны.
Такія акцыі прайшлі ў Дняпры, Запарожжы, Івана-Франкоўску, Львове, Адэсе, Харкаве, Чарнігаве і Вінніцы.
Відэа выступу ў Барыспалі апублікаванае на канале «Військове телебачення України» ў YouTube.
У студзені 2015 года ўкраінскія вайскоўцы, якія баранілі данецкі аэрапорт (іх назвалі кібаргамі) цягам 242 дзён, пакінулі яго. У ходзе бітваў былі цалкам разбураныя ўсе будынкі аэрапорта, абодва тэрміналы і вежа кіравання.