BE RU EN

Памёр герой «Чарнобыльскага шляху» 1996 года

  • 21.01.2018, 19:48

Беларус армянскага паходжання Рыгор Фарманян быў шматгадовым актывістам Беларускага Народнага Фронту ў Гародні.

Пра смерць Рыгора Фарманяна паведаміў у Twitter Павел Мажэйка.

Са слоў Паўла Мажэйкі, менавіта Рыгор Фарманян 25 сакавіка 1996 года са скрываўленай галавой і бел-чырвона-белым сцягам у руках быў сфатаграфаваны журналістамі падчас сутыкненняў дэманстрантаў з міліцыяй падчас знакамітай «Менскай вясны» 1996 года.

Гэты здымак стаў знакамітым і абышоў шматлікія СМІ.

Вечная памяць Героям!

Апошнія навіны