BE RU EN

Домрачава здабыла аўтаматычнае накіраванне ў алімпійскі масавы старт

  • 21.01.2018, 19:16

Іншым беларускім біятланісткам давядзецца змагацца за «масоўку» ўжо ў Пхенчхане.

На этапе Кубка свету ў Антхольцы Дар'я Домрачава здабыла аўтаматычнае накіраванне ў алімпійскі масавы старт ад нацыянальнай каманды Беларусі, паведамляе «Прессбол».

Наша суайчынніца - 5-я ў агульным заліку Кубка свету. Між тым Ірына Крыўко займае 19-е месца, а Надзея Скардзіна - 20-е. Ім давядзецца змагацца за «масоўку» ўжо ў Пхенчхане.

Формула кваліфікацыі на дыстанцыю 12,5 км - 15 найлепшых у агульным заліку КС + 15 найлепшых на АГ.

Апошнія навіны