BE RU EN

Трамп заклікаў змяніць рэгламент Сэнату для аднаўлення працы ўрада

  • 21.01.2018, 18:03

Федэральныя дзяржустановы часткова спынілі працу ў суботу пасля таго, як заканадаўцы не змаглі прыняць закон аб бюджэце.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у «Твітэры» ў нядзелю, што калі тупіковая сітуацыя з частковым спыненнем работы федэральнага ўрада захаваецца, то рэспубліканцы павінны знайсці спосаб прафінансаваць працу ўрада, змяніўшы правілы галасавання ў Сэнаце, якія цяпер патрабуюць кваліфікаванай большасці для ўхвалення законапраектаў аб асігнаваннях, паведамляе «Голос Америки».

«Дэмакраты проста хочуць, каб у нашу краіну ішлі бескантрольныя плыні нелегальных імігрантаў. Калі тупіковая сітуацыя захаваецца, то рэспубліканцы павінны перайсці да варыянту з 51 адсоткам (ядзерная опцыя) і прагаласаваць за рэальны, доўгатэрміновы бюджэт», - напісаў ён у Твітэры.

Фінансаванне федэральных дзяржустаноў спынілася ў суботу, пасля таго як Трамп і рэспубліканскія заканадаўцы ўступілі ў супрацьстаянне з дэмакратамі.

Рэспубліканцы, якія маюць нязначную большасцю ў Сэнаце, заявілі, што не будуць весці перамовы аб пытаннях іміграцыі, пакуль урад не адновіць працу ў поўным аб'ёме.

Дэмакраты намагаюць, што законапраект аб кароткатэрміновым фінансаванні ўрада павінен уключаць захады абароны для маладых нелегальных імігрантаў (прывезеных у ЗША ў дзіцячым узросце), якіх таксама называюць «лятуценьнікамі».

Апошнія навіны