BE RU EN

Дар'я Домрачава: Па-іншаму проста не магла зрабіць

  • 21.01.2018, 8:27

Беларуская біятланістка патлумачыла, чаму наўмысна саступіла італьянцы Даратэі Вірэр у барацьбе за другое месца.

Дар'я Домрачава падзялілася ўражаннямі ад гонкі пераследу ў італьянскай Антхольцы, піша championat.com.

- У прынцыпе, я задаволеная, што трапіла на подыум, што ад гонкі да гонкі атрымліваецца дадаваць. Вядома, апошняя стральба вырашала многае. Трэба было страляць апошнюю «стойку» на нуль, але ў выніку адзін промах і барацьба за другое месца.

Па-іншаму я проста не магла зрабіць. На фінішы я наступіла на палку Даратэі і палічыла няправільным змагацца са спартоўкай, у якой ёсць праблемы з экіпіроўкай, тым больш з маёй віны, - сказала Домрачава.

Беларуска таксама патлумачыла, што наўмысна зніжала хуткасць перад агнявымі рубяжамі, каб падыходзіць да стральбы не ў максімальным тэмпе. Дар'я таксама распавяла, дзе будзе трэніравацца да ад'езду на Алімпіяду-2018 у Пхенчхан.

- Думаю, трэніравальны лагер [у Антхольцы] у мяне быў паспяховым. Асабліва важна, што мне ўдалося палепшыць стральбу. Перад Алімпіядай буду трэніравацца ў аўстрыйскім Обертыліяху.

Апошнія навіны