BE RU EN

Малдова запатрабуе ад Расеі мільярды даляраў за акупацыю Прыднястроўя

  • 20.01.2018, 21:01

Пытаннем кампенсацыі зоймецца каманда міжнародных юрыстаў.

Спікер парламента Малдовы Андрыян Канду заявіў пра тое, што яго краіна хоча наняць міжнародную юрыдычную кампанію для разліку страт ад прысутнасці Расеі ў Прыднястроўі на працягу 25 гадоў.

Канду мяркуе, што расейскія вайсковыя падраздзяленні нясуць пагрозу бяспецы, бо гэта незаконная вайсковая прысутнасць, - піша glavred.info са спасылкай на Latvijas Avize.

Ён таксама выказаў надзею на тое, што пытанне аб прысутнасці расейскіх войскаў у Прыднястроўі патрапіць у поле зроку ААН.

Апошнія навіны