BE RU EN

Невядомыя ўчынілі напад на амбасаду Украіны ў Афінах

  • 20.01.2018, 17:09

Зламыснікі падпалілі чатыры аўто супрацоўнікаў дыпмісіі.

У выніку нападу на амбасаду Украіны ў грэцкіх Афінах невядомыя падпалілі аўто чацвярых супрацоўнікаў дыпустановы.

Пра гэта паведаміла спікер украінскага замежнапалітычнага міністэрства Мар'яна Беца, піша 112 Украина.

На месца інцыдэнту выклікалі брыгаду пажарных і паліцыю. За пасольствам ажыццяўляецца кругласутачнае назіранне.

"Мы не выключаем, што гэта рабілася радыкаламі пад уплывам Расеі. Дарэчы, першымі пра гэта паведамілі расейскія сайты ў Грэцыі", - удакладніла Беца.

Яна дадала, што найбліжэйшым часам міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін правядзе тэлефонную размову з міністрам Грэцыі.

Раней Клімкін паведаміў, што ў ноч з 19 на 20 студзеня будынак амбасады Украіны ў грэцкіх Афінах спрабавалі закідаць кактэйлямі Молатава. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны