BE RU EN

Дзень кібаргаў: сёння ўшаноўваюць абаронцаў Данецкага аэрапорта

  • 20.01.2018, 15:54

Кібаргі гераічна абаранялі стратэгічны аб'ект 242 дні.

20 студзеня адзначаецца Дзень памяці абаронцаў Данецкага аэрапорта. У гэты дзень тры гады таму былі зруйнаваныя сцены Данецкага аэрапорта. Кібаргі гераічна абаранялі стратэгічны аб'ект 242 дні. За гэты час 200 украінскіх байцоў загінулі, яшчэ паўтысячы атрымалі раненні.

Аэрапорт абстрэльвалі з артылерыі, «Градаў», мінамётаў і танкаў, працавалі снайперы, піша unian.net.

Кібаргамі непакорных украінцаў назвалі самі тэрарысты. Маўляў, толькі робаты здольныя выстаяць у такіх нечалавечых варунках.

Аб нязломных кібаргах зняты мастацкі фільм, які выйшаў у 2017 годзе. Пасля кровапралітных баёў аэрапорт стаў сімвалам гераізму для ўсіх украінцаў.

Апошнія навіны