BE RU EN

У «Дынама» пакрыўдзіліся на збеглага Торэса

  • 20.01.2018, 14:26

Клуб мае намер патрабаваць кампенсацыі.

Прэс-сакратарка ФК «Дынама» Берасце Вольга Хіжынкова пракаментавала для Pressball.by сітуацыю з пераходам лідара каманды Леандра Торэса ў мексіканскі «Атлетыка».

- Торэс да прызначанага тэрміну не з'явіўся для гульні ў камандзе. Пасля чаго нам стала вядома аб намерах гульца перайсці ў іншы клуб. Пазіцыю мексіканскай каманды я, натуральна, пракаментаваць не магу. Магчыма, іх увёў у зман аргентынскі агент Торэса.

Цяпер мы знаходзімся ў дыялогу з агентам футбаліста і самім клубам. Трансферныя правы на Торэса належаць нам, атрымліваецца, ён паехаў у іншы клуб з дзейным кантрактам на руках. Мы маем права патрабаваць адпаведную кампенсацыю, што найбліжэйшым часам будзе рэалізавана. Будзем разглядаць гэтае пытанне ў юрыдычнай плашчыні.

Апошнія навіны