BE RU EN

Светлагорскі выкрадальнік на скрадзеным аўто прыехаў проста да аператыўнікаў

  • 20.01.2018, 10:41

Няўдачлівы выкрадальнік быў п’яны.

5 студзеня, пад шэсць гадзін раніцы 54-гадовы мужчына ехаў на працу. Спыніўшыся каля «начніка», надумаў аўто не глушыць - людзей вакол не было - пакінуў ключы ў замку запальвання і пабег у краму.

Са збегу акалічнасцяў менавіта ў гэты момант недалёка праходзіў нецвярозы 24-гадовы хлопец. Убачыўшы аўто без гаспадара, сеў у яго і з'ехаў. Кіроўца выклікаў міліцыю.

Гаспадыняй аўто з'яўляецца жонка пацярпелага, але карыстаўся аўтатранспартам яе муж. Калі аператыўная група ехала з заяўнікамі ў следчы камітэт на вуліцы 50 год Кастрычніка, жанчына пазнала ў аўто, якое ехала наперадзе, свой аўтамабіль. Самаход спынілі, падазраванага затрымалі.

«Светлагорскім РАСК распачаў крымінальную справу паводле ч 1 арт 214 КК Беларусі «Выкраданне аўтадарожнага транспартнага сродку». Падазраваны, беспрацоўны жыхар Светлагорска 1994 г н, цяпер арыштаваны. Мужчына быў судзімы ў 2017 годзе: адбываў пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі. Пастановай суда яму было дазволена выходзіць з дому на некалькі гадзін у дзённы час. Гэта значыць, у перыяд адбыцця пакарання за ўжо ўчыненае злачынства маладзён паспеў учыніць яшчэ адное правапарушэнне», - паведаміў «Ранку» следчы РАСК Дзмітрый Еўстраценка.

Апошнія навіны