BE RU EN

«Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў у гонар знакамітага палкаводца ВКЛ

  • 19.01.2018, 21:57

Серыя наручных гадзіннікаў названая «Давыд Гарадзенскі».

На старонцы завода «Луч» у Instagram адзначаецца:

- Давыд Гарадзенскі - лімітаваная серыя калекцыі «Волат». Названая ў гонар знакамітага вайсковага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Мужны воін, палкаводзец, адзначыўся тым, што ніколі не быў разбіты ў баях. Давід быў абаронцам, пры жыцці якога вораг так і не ступіў у Горадню.

Кошт гадзінніка - 549 рублёў.

Фото: instagram.com/luch.official

Апошнія навіны