BE RU EN

Доктар тэхнічных навук НАН Беларусі стаў мільярдэрам

  • 19.01.2018, 21:35

Багацце в'етнамскага бізнэсоўца Нгуена Данг Куанга сярод дасягнула 1,2 млрд даляраў.

Паводле ацэнак Bloomberg, багацце в'етнамскага бізнэсоўца Нгуена Данг Куанга дасягнула 1,2 млрд даляраў. Гэта зрабіла яго трэцім сярод мільярдэраў у краіне, пiша belmir.by.

Нгуен заснаваў і стаў гендырэктарам Masan Group - кампаніі, якая займаецца прадуктамі харчавання, фінансавымі паслугамі і здабычай карысных выкапняў. Між іншым, у В'етнаме папулярныя соусы і іншыя прыправы, што вырабляюцца групай.

Як піша Bloomberg, Куанг пачаў займацца бізнэсам у 1990-х пасля вучобы ў Расеі, дзе ён атрымаў ступень MBA - магістра дзелавога адміністравання – ва ўніверсітэце імя Пляханава.

Таксама, згодна з біяграфіяй на сайце Masan Group, ён стаў уладальнікам звання доктара тэхнічных навук ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Нгуен пачаў з продажу в'етнамцам, якія жывуць у Расеі, локшыны хуткага прыгатавання. І ў выніку пабудаваў прадпрыемства, дзе выраблялася 30 млн пачкаў гэтай прадукцыі ў месяц, а да асартыменту дадаліся яшчэ і соўсы - соевы, рыбны і чылі.

Атрымаўшы поспех у Расеі, у 2011 годзе Куанг вярнуўся ў В'етнам і зрабіў асноўным полем сваёй дзейнасці рынак роднай краіны.

Апошнія навіны