Visa анансавала запуск біяметрычных банкаўскіх карт
- 19.01.2018, 20:52
Пілотны праект картак пачнецца ўжо сёлета.
Visa запусціла пілот новай біяметрычнай аплатнай карты з крэдытным саюзам Mountain America і Bank of Cyprus у якасці альтэрнатывы PIN-коду ці подпісу ўладальніка.
Пра гэта паведамілі на сайце ў кампаніі.
Адзначаецца, што гэта будзе першы пілотны праект тэставання біяметрычнага датчыка на карце для бескантактавых плацяжоў у ЗША.
«Свет хутка прасоўваецца да будучыні, якая не будзе ўтрымліваць пароляў, бо спажыўцы разумеюць, як біяметрычныя тэхналогіі могуць палегчыць іх жыццё», - заявіў кіраўнік аддзела глабальных гандлёвых развязанняў Visa Inc. Джэк Фарэстэл.
У кампаніі распавялі, што біяметрычны адбітак пальца будзе захоўваецца толькі на карце, каб забяспечыць абарону звестак.
Пілотны праект картак пачнецца ў пачатку 2018 года для ацэнкі тэхналогіі біяметрычных карт у розных раздробных асяроддзях.