Гарбата ці кава: што больш карысна ўжываць
- 19.01.2018, 20:22
Які напой выбраць для сняданку?
Гарбату ці каву? Які з гэтых напояў больш карысны? Sunny7.ua паспрабаваў разабраць усе за і супраць.
1. Бадзёрасць
І ў першым, і ў другім выпадку мы ўжываем кафеін. Калі меркаваць па здольнасці напояў узбуджаць, то кава выбіваецца ў лідары. 1 кубак кавы ўтрымлівае 90-115 мг кафеіну, у 1 кубку гарбаты - 40 мг. Аднак, моцна запараная гарбата можа быць нават больш эфектыўнай ў паляпшэнні канцэнтрацыі мозгу.
2. Колер зубоў
Пігментны, якія маюцца i ў каве, і ў гарбаце афарбоўваюць зубы ў жоўта-карычневы колер. Спецыялісты, якія праводзілі даследаванні, і стаматолагі нават сцвярджаюць, што гарбата афарбоўвае зубы мацней. Такім чынам, перамогу ў гэтым пункце атрымлівае кава.
3. Барацьба з дэпрэсіяй
Гарбата дзейнічае на арганізм заспакаяльна. Рэгулярнае чаяванне супакойвае рэакцыю і зніжае трывожнасць. А 3 кубкі ў дзень зніжаюць рызыку ўзнікнення дэпрэсіі на 37%.
4. Якасць сну
Усім вядома, што аматарам кавы нашмат цяжэй засыпаць, асабліва калі кубак выпіты ў другой палове дня. Любіцелі гарбаты могуць папесціць сябе ўлюбёным напоем нават перад сном і не баяцца за з'яўленне бессані.
5. Барацьба з захворваннямі
Праведзеныя даследаванні кажуць, што некалькі кубкаў кавы ў дзень зніжаюць рызыку развіцця дыябету і абараняюць сэрца, а гарбата зберажэ ад ракавых захворванняў дзякуючы антыаксідантам у складзе.
Паміж гэтымі двума напоямі не так шмат адрозненняў, таму можаце арыентавацца на ўласныя густы. Аднак памятайце пра тое, што каву лепш ужываць у першай палове дня і не больш за два кубкі ў дзень.