BE RU EN

Польшча - у спісе лідараў эфектыўнасці выкарыстання сродкаў ЕЗ

  • 19.01.2018, 18:12

Еўрапейская падліковая палата падвяла вынікі праверкі.

Польшча - у спісе лідараў эфектыўнасці выкарыстання сродкаў з еўрапейскага бюджэту і выканання сваіх абавязанняў перад Еўразвязам. Пра гэта «Радыё Польшча» паведаміў сябра Еўрапейскай падліковай палаты Януш Вайцяхоўскі, які прэзентаваў вынікі праверкі гэтай інстанцыі ў Польшчы ў 2017 годзе.

З яго слоў, рэвізоры Палаты правялі ў краіне ў агульнай складанасці 300 дзён, бо Польшча з'яўляецца адным з самых галоўных бенефіцыяраў Еўразвязу.

Еўрапейская падліковая палата праверыла, між іншым, размеркаванне сродак у галіне палітыкі адзінства, мытнага кантролю і сельскагаспадарчай палітыкі. Са слоў Януша Вайцяхоўскага, высновы Палаты сведчаць пра наладжванне супрацоўніцтва паміж Польшчай і Еўрапейскай камісіяй у названых сферах.

«Ніводная з праверак Еўрапейскай падліковай палаты не выявіла выпадкаў істотных злоўжыванняў, неадпаведнасці або растраты сродкаў ЕЗ. Можна сказаць, што летась Польшча сябе добра паказала», - адзначыў Януш Вайцяхоўскі.

Сёлета Еўрапейская падліковая палата мае намер, між іншым, правесці праверку аховы чысціні паветра і бяспекі харчовых прадуктаў.

Апошнія навіны