BE RU EN

Крэмль не супраць пераносу месца перамоваў аб Данбасе

  • 19.01.2018, 16:30

Дзмітрый Пяскоў заявіў, што месца не мае вялікага значэння.

У Крамлі мяркуюць, што месца перамоў для ўрэгулявання на ўсходзе Украіны, якія праходзяць у Менску, не мае вялікага значэння, галоўнае - выкананне менскіх пагадненняў. Так прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб неабходнасці пераносу з Менска перамоў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе, піша «Зеркало недели.Украина».

«Сапраўды, у гэтым выпадку месца перамоваў не мае такога вялікага значэння. Значэнне мае прыхільнасць адпаведных бакоў ідэі безальтэрнатыўнасці менскіх дамоўленасцей за адсутнасцю якіх-небудзь іншых дамоўленасцей, прыхільнасць «Нармандскаму фармату», - заявіў Пяскоў журналістам.

Апошнія навіны