BE RU EN

Пучдэмон: Я магу кіраваць урадам Каталоніі дыстанцыйна

  • 19.01.2018, 16:08

Са слоў былога кіраўніка ўрада Каталоніі - гэта адзінае выйсце.

Былы кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон, які пасля адхілення з пасады гішпанскімі ўладамі знаходзіцца ў Брусэлі, заявіў, што можа кіраваць рэгіёнам і выдалена.

Як паведамляе DW, ён плануе рабіць гэта з дапамогай «найноўшых тэхналогій».

«Сёння буйным бізнэсам і навукова-даследчымі праектамі, фактычна, кіруюць з дапамогай новых тэхналогій», - заявіў Пучдэмон.

З ягоных слоў, гэта адзіны выхад, бо патрапіць у турму праз крымінальную справу, распачатую Мадрыдам пасля рэферэндуму аб незалежнасці ў Каталоніі, ён не хоча.

«У турме я б не меў магчымасці звяртацца да людзей, пісаць, сустракацца з людзьмі. Адзіная магчымасць - прадаўжаць рабіць гэта на волі і ў бяспецы», - растлумачыў ён.

Апошнія навіны