BE RU EN

Стала вядома, якім будзе надвор'е на выходных

  • 19.01.2018, 15:33

На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег.

20 студзеня надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца воблачна, днём з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Уначы месцамі слабыя мяцеліца і галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў уначы парывісты, удзень сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-7°С, максімальная ўдзень 0..-5°С. Атмасферны ціск будзе расці, паведамляе Гідрамет.

21 студзеня Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, таму ў асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -3°С на паўднёвым захадзе да -10°С на ўсходзе краіны, максімальная ўдзень 0..-6°С.

22 студзеня наша краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай вільготнай паветранай масе. Узмоцняцца маразы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -6...-12°С, пры прасвятленнях паніжэнне да -14°С, максімальная ўдзень -3...-9°С. У асобных раёнах слабы снег, на дарогах галалёдзіца.

Апошнія навіны