BE RU EN

Цыклон «Фрэдэрыкэ» накрыў Палессе

  • 19.01.2018, 13:04

У паўднёвыя раёны Беларусі прыйшлі моцны вецер і мяцеліца.

Сёння раніцай цыклон «Фрэдэрыкэ» дасягнуў тэрыторыі Беларусі і прынёс моцны вецер і мяцеліцу для жыхароў Палесся, піша media-polesye.by.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца завіруха і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў, парывісты, на паўднёвым захадзе краіны месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ў другой палове дня павысіцца да +1°С.

Моцны парывісты вецер і мяцеліца могуць стаць сапраўдным выпрабаваннем для тых, хто наважыўся акунуцца ў вадохрышчанскую купель.

У суботу ўначы і раніцай сіноптыкі таксама прагназуюць снег і завіруху. удзень тэмпература паветра складзе блізу 0...-2, чакаецца без ападкаў.

Цыклон «Фрэдэрыкэ» зрываў дахі дамоў і валіў дрэвы ў Нідэрдандах, паралізаваў транспартныя злучэнні ў Нямеччыне, пазбавіў электраэнэргіі дамы ў Румыніі, у Бельгіі не абышлося і без чалавечых ахвяр.

Апошнія навіны