BE RU EN

Памёр былы міністр аховы здароўя Беларусі

  • 19.01.2018, 12:05

Уладзіміру Улашчыку было 74 гады.

Былы міністр аховы здароўя Беларусі, вядомы навуковец, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Улашчык памёр 17 студзеня 2018 года на 75-м годзе жыцця, піша tut.by.

Уладзімір Улашчык быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаным дзеячам навукі, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, акадэмікам. Ягоныя навуковыя даследаванні прысвечаныя актуальным праблемам фізічнай медыцыны, медыцынскай і біялагічнай фізікі.

Ён больш за 25 гадоў узначальваў кафедру фізіятэрапіі і курорталогіі БелМАПА, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

У 1983-1986 гадах Уладзімір Улашчык займаў пасаду намесніка міністра і начальніка IV Галоўнай управы Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1986-1993 гадах быў міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У 2005 - 2010 гадах акадэмік працаваў дырэктарам Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі. З 2010 года быў кіраўніком аддзела, галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

Развітанне з Уладзімірам Улашчык пройдзе 20 студзеня 2018 года, аб 11.00, у Вялікім канферэнц-зале НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66).

Апошнія навіны