BE RU EN

Відэафакт: у Еўропе бушуе ўраган «Фрэдэрыкэ»

  • 18.01.2018, 21:10

Ураган рухаецца на ўсход Еўропы і ўночы ў пятніцу дасягне тэрыторыі Польшчы.

Зімовы ўраган «Фрэдэрыкэ» зрывае дахі і вырывае дрэвы, якія забіваюць людзей. У Нідэрландах і Нямеччыне транспартны хаос. 19 студзеня шторм дасягне Польшчы, паведамляе korrespondent.net.

Ураган «Фрэдэрыка» абрынуўся 18 студзеня на Нідэрланды і паўночна-заходнія рэгіёны Нямеччыны, выклікаўшы хаос - спыненыя працы чыгуначнага і паветранага транспарту, а сарваныя дахі і вывернутыя дрэвы забіваюць людзей.

У Нідэрландах абвешчаны максімальны ўзровень небяспекі - моцная бура з парывамі ветру да 140 кіламетраў пашкодзіла будынкі і парушыла рух транспарту, у тым ліку цягнікоў. Амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол - адзін з найбуйнейшых у Еўропе - не прымае і не адпраўляе рэйсы.

Чыгуначныя лініі моцна пашкоджаныя, таму пасля заканчэння шквалістага ветру рух будзе адноўлены не адразу.

У выніку буры, паводле звестак МУС Нідэрландаў, з-за выкарчаваных дрэў загінулі тры чалавекі.

У Нямеччыне скасавалі заняткі ў школах у некалькіх рэгіёнах. Мужчына загінуў пад дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі праз ураган.

У федэральных землях Паўночны Рэйн - Вэстфалія і Ніжняя Саксонія спыненае чыгуначнае злучэнне. Кампанія Deutsche Bahn абвясціла аб спыненні чыгуначнага злучэння ва ўсёй краіне.

Як мінімум адзін чалавек загінуў праз буру ў Бэльгіі, закрыты порт у Генце. У Румыніі бура і моцны снегапад пакінулі без электрычнасці блізу 32 тысяч чалавек.

Апошнія навіны