BE RU EN

У Пінску камунальнікі разбілі скульптуру палешука

  • 18.01.2018, 21:01

Мясцовыя камунальнікі перашчыравалі, прыбіраючы снег з вуліцы, і закранулі статую тэхнікай.

Са слоў відавочцаў, здарылася гэта ўдзень 18 студзеня на вуліцы Леніна. Бронзавы паляшук-пінчук быў скінуты на зямлю і ў яго адваліліся рукі, паведамляе media-polesye.by.

Пінскі гарвыканкам тут жа паспрабаваў супакоіць сітуацыю, паведаміўшы, што здарэнне, сапраўды, мела месца. Скульптуру адправілі на завод-вытворцу для ліквідацыі пашкоджанняў. І найбліжэйшым часам «Пінчук» вернецца на месца.

ЦЯПЕР НА ГЭТЫМ МЕСЦЫ ПУСТЭЧА. ФОТА З САЦСЕТКІ

Нагадаем, скульптуру, якая адлюстроўвала зборны вобраз Пінчука-палешука, усталявалі ў пачатку пешаходнай вуліцы Леніна ў Пінску. Афіцыйнае адкрыццё помніка прайшло 30 верасня - у першы дзень святкавання 920-годдзя Пінска.

СКУЛЬПТУРУ ПАЛЮБІЛІ ГАРАДЖАНЕ І ТУРЫСТЫ, ШМАТ ХТО З ІХ ФАТАГРАФАВАЛІСЯ І РАБІЛІ СЭЛФІ НА ЯЕ ФОНЕ

Апошнія навіны