BE RU EN

Дар'я Домрачава: Для мяне было марай убачыць Б’ерндалена на старце ў Пхенчхане

  • 18.01.2018, 20:37

Беларуская біятланістка падзялілася меркаваннем аб нетраплянні ў алімпійскі склад нацыянальнай каманды Нарвэгіі ейнага мужа.

Дар'я Домрачава пракаментавала нетраплянне ў алімпійскі склад каманды Нарвэгіі ейнага мужа Оле-Эйнара Б’ерндалена.

«Мне дагэтуль складана паверыць у тое, што Оле-Эйнар не паедзе на Алімпіяду. Як і для ўсіх сапраўдных біятлонных заўзятараў, для мяне было марай убачыць яго на старце ў Пхенчхане. Ці лёгка ён перанёс гэтую пастанову? Ды вы што, як такое можна лёгка прыняць. Вядома, ён перажывае, мы разам перажываем. Ён паедзе на Еўропу, бо ён сапраўдны спартовец», - цытуе Домрачаву sportbox са спасылкай на «Матч-ТВ».

Апошнія навіны