У Койданаве тата выкраў 4-гадовага сына
- 18.01.2018, 18:40
Месцазнаходжанне абодвух невядомае з лістапада 2017 года.
Пошукава-выратавальны атрад «Анёл», валанцёры якога займаюцца пошукам зніклых людзей у Беларусі, інфармуе аб вышуку маленькага хлопчыка Сяргея Ільіна 2013 года нараджэння, піша kp.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі 20 лістапада 2017 года дзіця ў невядомым кірунку адвёз родны бацька С.Е.Ільін.
Постфактум, 28 лістапада суд вынес пастанову аб супольным пражыванні дзіцяці з маці, але дагэтуль ні хлопчыка, ні ягонага бацькі ніхто не бачыў.
ПВА так апісвае малога: 116 сантыметраў ростам, целасклад нармальны, вочы светла-блакітныя, валасы светлыя русыя. У дзень знікнення быў адзеты ў сінія джынсы, сінюю шапку і сінюю куртку, пад курткай - швэдар з пінгвінам. Сярод асаблівых прыкмет - 2-3 сантыметровы шрам ад апёку на правай назе побач з каленам
Паведамляецца, што ў вышук хлопчыка падалі ў Койданаўскім РАУС.