BE RU EN

Марыюш Блашчак сустрэўся з дарадцам Трампа ў нацыянальнай бяспецы

  • 18.01.2018, 12:23

Міністр абароны Польшчы закончыў візіт у ЗША.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак закончыў візіт у Вашынгтон, падчас якога сустрэўся з дарадцам прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Гербэртам МакМастэрам, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў кіраўніка Мінабароны Польшчы, перамовы закранулі, перш за ўсё, прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы.

«Мы гаварылі пра прысутнасць войскаў ЗША ў Польшчы. Падчас сустрэчы я прадставіў чаканні ўрада. Мы разлічваем на павелічэнне кантынгенту амерыканскіх войскаў у нашай краіне. Мы ўпэўненыя, што гэтая прысутнасць зможа гарантаваць бяспеку не толькі Польшчы, але і ўсяму рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», - сказаў міністр абароны Польшчы.

Падчас сустрэчы ў Белым доме Марыюш Блашчак і Гербэрт МакМастэр таксама абмеркавалі закупкі амерыканскага ўзбраення. Са слоў кіраўніка абароннай установы Польшчы, перамовы наконт закупкі ракетных сістэм Patriot знаходзяцца на правільным шляху.

Апошнія навіны