BE RU EN

Новым прэм'ерам Румыніі стала Віёрыка Дэнчылэ

  • 17.01.2018, 20:01

Прэзідэнт Румыніі зацвердзіў кандыдатуру новай прэм'ер-міністаркі краіны.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс абвясціў, што на пасаду прэм'ер-міністра краіны зацверджаная Віёрыка Дэнчылэ, кандыдатура якой вылучана кіруючай партыяй PSD пасля кансультацый.

Пра гэта паведамляе УНН са спасылкай на румынскія СМІ.

Паведамляецца, што Ёханіс прыняў кандыдатуру кіруючай кааліцыі.

«Самым моцны аргумент - гэта палітычная расстаноўка ў парламенце. Пасля ўсіх кансультацый выразна разумею: у PSD - большасць. Узважыўшы, усе аргументы, прымаючы пад увагу канкрэтную сітуацыю, я наважыў даць PSD шанец і прызначыць чалавека, прапанаванага імі», - абвясціў Ёханіс.

Ён дадаў, што прыняў да ўвагі усе пункты гледжання.

Нагадаем, напярэдадні кіруючая партыя абвясціла, што адклікае прэм'ер-міністра Міхая Тудосе, замест яго часова выконваў абавязкі міністр абароны Румыніі.

Апошнія навіны