BE RU EN

Пад Талачынам фургон парывам ветру знесла на сустрэчную паласу

  • 17.01.2018, 16:23

Кіроўца грузавога фургона «Рэно» шпіталізаваны.

У Талачынскім раёне парывам ветру знесла грузавы фургон «Рэно» на сустрэчную паласу, адбылося ДТЗ, паведаміў БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя з удзелам аўтамабіляў «Рэно Майстар» і легкавушкі «Фольксваген Пасат» адбылася сёння блізу 12.00 на 549-м км аўтадарогі М1. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры ўздыме на горку «Рэно» пад кіраўніцтвам шофера 1988 года нараджэння (жыхара Берасця) моцным парывам ветру пачало зносіць у бок. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, і машыну выкінула на сустрэчную паласу, дзе ў гэты момант рухаўся «Фальксваген Пасат», якім кіраваў чалавек 1976 года нараджэння.

У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца легкавога аўтамабіля, з траўмамі мужчына шпіталізаваны.

Як высветлілі ў ДАІ, адным з фактараў, якія справакавалі аварыю, сталі летнія шыны з адсутным пратэктарам на пярэдняй восі «Рэно».

Апошнія навіны