BE RU EN

Нямеччына перадала Літве Акт аб аднаўленні незалежнасці

  • 17.01.2018, 15:22

Урачыстая перадача Акту ад 16 лютага 1918 года прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні.

У сераду прадстаўнікі Нямеччыны афіцыйна перадалі Літве Акт аб аднаўленні незалежнай дзяржавы ад 16 лютага 1918 года.

Урачысты пратакол перадачы ў прэзідэнцкім палацы падпісалі галоўны архіварыус Літвы Рамоюс Краўяліс і кіраўнік палітычнага архіва МЗС Нямеччыны, прафесар Эльке фон Бёзелагер, піша delfi.lt.

У цырымоніі таксама ўзялі ўдзел прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ і амбасадар Нямеччыны Ангеліка Фітс, блізкія падпісантаў Aкта незалежнасці.

Пасля афіцыйнай перадачы дакумент будзе дастаўлены ў Дом падпісантаў, які знаходзіцца ў сталіцы. З нядзелі музей пачне экспанаваць яго публічна. >i«Гэта наш гонар нашым народам, нашай гісторыяй, гарант нашага адзінства і нашай будучыні», - сказала прэзідэнт Літвы.

Акт незалежнасці будзе знаходзіцца ў тым пакоі, дзе дваццаць чальцоў Рады Літвы пад старшынствам Ёнаса Басанавічуса 16 лютага 1918 года падпісалі гэты дакумент. Падчас падрыхтоўкі прыняцця дакумента Дом падпісантаў абнавіў музейную экспазіцыю.

Летась Літва і Нямеччына падпісалі дамову, згодна з якой Aкт перадаецца Літве на тэрмін максімум пяць гадоў, са штогадовым прадаўжэннем тэрміну захоўвання. Пагадненне прадугледжвае, што дакумент можа экспартавацца і ў Коўна, калі гэты другі па велічыні горад краіны стане Еўрапейскай культурнай сталіцай.

Напісаны ад рукі тэкст пастановы 16-га лютага на літоўскай і нямецкай мовах з подпісамі 20 падпісантаў знайшоў у дыпламатычным архіве Берліна ў канцы сакавіка прафесар Універсітэта ім. Вітаўтаса Вялікага Людас Мажыліс.

ФОТА: DELFI
ФОТА: DELFI
ФОТА: DELFI
ФОТА: DELFI
ФОТА: DELFI
ФОТА: DELFI

Апошнія навіны