BE RU EN

Аляксандр Глеб возьме ўдзел у лёсаванні Лігі нацый

  • 17.01.2018, 15:00

Нацыянальная каманда Беларусі гарантавала сабе месца ў пуле «D» міжнароднага футбольнага турніру.

Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб возьме ўдзел у лёсаванні Лігі нацый УЕФА, якое адбудзецца 24 студзеня.

У Лізе нацый будуць разыгрывацца дадатковыя туры на чэмпіянат Еўропы ў футболе. Адна з мэтаў турніру - паменшыць колькасць таварыскіх матчаў, большасць з якіх не занадта цікавыя заўзятарам, піша by.tribuna.com.

Лёсаванне першага этапу Лігі нацый адбудзецца 24 студзеня ў цэнтры SwissTech Convention у Лазане. У выніку еўрапейскія нацыянальныя каманды будуць разбітыя на групы ўнутры дывізіёнаў, сфармаваных адпаведна з рэйтынгам каманд.

Нагадаем, Беларусь згуляе ў D Лізе нацый і будзе пасеяная ў першы кошык.

Кошык 1: Азербайджан, БЮР Македонія, Беларусь, Грузія.

Кошык 2: Арменія, Латвія, Фарэрскія выспы, Люксембург.

Кошык 3: Казахстан, Малдова, Ліхтэнштэйн, Мальта.

Кошык 4: Андора, Косава, Сан-Марына, Гібралтар.

Апошнія навіны