BE RU EN

Відэафакт: Зыркі шар успыхнуў у небе над Мічыганам

  • 17.01.2018, 11:47

Уночы 17 студзеня жыхары некалькіх гарадоў ЗША паведамілі аб яркім аб'екце ў небе, а пасля пачулі выбух.

Мясцовыя ўлады патлумачылі, што гэта быў метэор, перадае Gizmodo.

Шар у небе, што рухаўся, быў бачны на паўднёвым захадзе Мічыгана ды ў пяці іншых штатах ЗША а таксама ў Канадзе. Амерыканскае метэаралагічнае таварыства атрымала не менш за 200 паведамленняў пра інцыдэнт. Мноства камер відэаназірання зафіксавалі нечаканы выбух, які даслоўна ператварыў ноч у дзень.

Пазней спецыялісты патлумачылі, што гэта быў балід - яркі метэор. Паводле афіцыйных звестак, абломкі не дасягнулі зямлі і не прычынілі ніякай шкоды.

Апошнія навіны