BE RU EN

Пасля выканання «Пагоні» ўся філармонія ў Менску пляскала ў ладкі стоячы

  • 17.01.2018, 7:57

Музыкаў выклікалі на біс воклічамі «Жыве Беларусь!»

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі 12 студзеня адбыўся канцэрт да дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, паведамляе nn.by.

Песенны цыкл «Вянок» прагучаў у Менску ўпершыню з 1991 года. Зала была перапоўненая.

Шлягеры «Песняроў» выконваў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча. Дырыжор - Аляксандр Крамко, салісты - Іван Жанчак, Вячаслаў Ісачанка і Андрэй Коласаў.

Заканчваўся канцэрт легендарнай «Пагоняй». Пасля яе выканання Іванам Жанчаком зала пляскала ў ладкі стоячы.

Апошнія навіны