BE RU EN

Удар па Крамлі: Стала вядомая дата новых санкцый ЗША супраць Расеі

  • 16.01.2018, 14:48

Амбасадар ЗША анансаваў дату новых санкцый супраць РФ.

Даклад адміністрацыі ЗША, які змяшчае дэталі новых санкцый супраць Расеі, будзе апублікаваны 29 студзеня, паведамляе «Голас Амерыкі»

Пра гэта ў аўторак паведаміла інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на амбасадара ЗША ў Расеі Джона Хантсмана.

Чакаецца, што Вашынгтон увядзе новыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з яе меркаваным умяшаннем у прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Расея неаднаразова адхіляла абвінавачванні ва ўмяшанні.

Апошнія навіны