BE RU EN

Кіраўнік МУС Польшчы ў Брусэлі: Умацаванне ўсходняга флангу NАТА прадоўжыцца

  • 16.01.2018, 12:21

Марыюш Блашчак сустрэўся з Енсам Столтэнбэргам, а таксама галоўным камандзірам аб'яднанымі вайсковымі сіламі NАТА ў Еўропе.

Умацаванне ўсходняга флангу NАТА будзе доўжыцца. Пацвярджэнне гэтаму атрымаў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, знаходзячыся ў штаб-кватэры Паўночнаатлантычнага звязу ў Брусэлі, паведамляе «Радыё Польшча».

Марыюш Блашчак сустрэўся з генеральным сакратаром NАТА Енсам Столтэнбэргам, а таксама галоўным камандзірам аб'яднанымі вайсковымі сіламі NATO ў Еўропе генералам Кертысам Скапароці. Пастанова аб умацаванні ўсходняга флангу NATO была прынятая на варшаўскім саміце ў ліпені 2016 года.

«Абодва маіх суразмоўцы запэўнілі мяне ў тым, што ўмацаванне ўсходняга флангу будзе прадаўжацца. Гэта азначае вялікія магчымасці для Польшчы, чаго мы чакалі многія гады. Я, са свайго боку, падкрэсліў гатоўнасць Польшчы ўсяляк браць удзел у гэтым працэсе», - сказаў кіраўнік МУС.

У рамках умацавання ўсходняга флангу NATO была прынятая пастанова аб перакідцы чатырох батальёнаў ў Польшчу і балтыйскія краіны.

Апошнія навіны