BE RU EN

Затрыманы за хабар кіраўнік аднаго з філіялаў «Мінскаблдарбуду»

  • 16.01.2018, 12:07

Кіраўнік філіяла атрымаў хабар сумай $2,3 тысячы.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пры атрыманні хабару затрыманы кіраўнік аднаго з філіялаў КУП «Мінскаблдарбуд», піша tut.by.

Затрыманы, дзейнічаючы з карыслівых меркаванняў, з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, за спрыяльны разгляд пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, прымаў у якасці хабару грашовыя сродкі ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі, якая займаецца пастаўкай мазуту (бітуму), за прыянне ва ўкладанні дамовы аб пастаўцы філіялам і аплат за пастаўленую прадукцыю, у тым ліку звязаную з выплатай філіялам дэбіторскай запазычанасці, гаворыцца ў паведамленні.

Падчас праведзеных фінансавай міліцыяй аператыўна-вышуковыя мерапрыемстваў ўстаноўлена, што ў перыяд са снежня 2016 года да студзеня 2018 года, дзейнічаючы такім чынам, кіраўнік філіяла атрымаў у якасці хабару ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму больш як 18 тысяч рублёў, гэта значыць вялікую суму.

Кіраўніка філіяла затрымалі ў студзені 2018 гадоў у Менску пры атрыманні чарговага хабару сумай 2,3 тысячы даляраў, падчас асабістага вобшуку ў яго былі выяўленыя і канфіскаваныя грашовыя сродкі названай сумы.

На падставе сабраных матэрыялаў УСК у Менску распачатая крымінальная справа па ч 2 арт 430 (атрыманне хабару). Кіраўнік філіяла зняволены, 11 студзеня яму выстаўленае абвінавачанне. На маёмасць фігуранта накладзены арышт.

«Цяпер паводле ўказаных фактаў праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, прызначаны шэраг экспэртных даследаванняў», - адзначаюць у ДФР.

Апошнія навіны