BE RU EN

Гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч выступіць з канцэртам у Менску

  • 16.01.2018, 11:34

Музыка прэзентуе праграму «З вышыні 59 years old» у малой зале КЗ «Мінск».

10 лютага ў сталіцы адбудзецца канцэрт барда Віктара Шалкевіча. Музыка прэзентуе праграму «З вышыні 59 years old» у малой зале КЗ «Мінск», піша tut.by.

Тое, што канцэрт выпаў на наступны дзень пасля дня нараджэння музыкі, было выпадковасцю.

- Гэта адзіная зручная дата, якую нам прапанавала канцэртная заля «Мінск», - кажа Віктар Шалкевіч. - Канцэрт робіцца раз на год, гэта сігнал маім гледачам і слухачам: «Я жывы і здаровы, прыходзьце!». Калі яны прыходзяць, гэта таксама азначае, што яны жывыя і здаровыя, і тады канцэрт можна пачынаць. На кожным канцэрце бывае нешта новае і цікавае, і гэты выключэннем не стане. Разам са мной выступяць піяніст Анатоль Кандыба і гітарыст Юрый Хілавец - гэта мае старыя добрыя сябры і прыстойныя музыкі.

Нагадаем, у мінулым годзе Шалкевіч запісаў на студыі гукарэжысёра Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах новы альбом, ён выйдзе ў гэтым годзе.

- Калі і як будзе называцца альбом, залежыць ад выдаўцоў і мастака Алеся Сурава, - тлумачыць Віктар. - Дарэчы, магчыма ў гэтым годзе выйдзе і калядная опера «Галілейская гісторыя».

Апошнія навіны