BE RU EN

У Клінцах на пераездзе цягнік «Бранск - Гомель» расціснуў КамАЗ

  • 16.01.2018, 9:11

Здарэнне адбылося позна ўвечары 14 студзеня.

14 студзеня а палове дванаццатай ночы на чыгуначным пераездзе ў Клінцах аўтамабіль «КамАЗ» сутыкнуўся з грузавым цягніком «Бранск - Гомель».

Пра гэта распавялі ў прэс-службе ГУ МНС Бранскай вобласці РФ. На месцы здарэння працавалі паліцэйскія, медыкі і ратавальнікі.

Усяго было прыцягнута 15 чалавек і восем адзінак тэхнікі. Інфармацыя аб пацярпелых не паведамляецца.

Затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Апошнія навіны