BE RU EN

Суд Каліфорніі прыняў старану Азаранкі ў справе аб апецы над сынам

  • 16.01.2018, 8:20

Пастанову аб апецы над сынам Вікторыі Азаранкі даверылі беларускаму суду.

Як паведамляе championat.com са спасылкай на TMZ, суд Каліфорніі вынес пастанову на карысць Вікторыі Азаранкі ў справе аб апецы над ейным сынам Лео Аляксандрам.

Раней спартоўка намагала на тым, што справа павінна разглядацца не на радзіме бацькі хлопчыка, у ЗША, а ў Беларусі. У бацькі дзіцяці Білі ёсць тры тыдні, каб абскардзіць пастанову.

Да таго часу, нагадаем, пакуль суд не вынес пастанову, Азаранцы забаранялася пакідаць межы Каліфорніі з сынам, праз гэта яна прапусціла амаль палову мінулага сезону.

Экс-першая ракетка свету плануе як мага хутчэй вярнуцца з сынам у Беларусь. Пры гэтым Азаранка хоча, каб бацька дзіцяці прымаў удзел у жыцці Лео, і спадзяецца наладзіць з ім стасункі.

Апошнія навіны