BE RU EN

У Бараўлянах п'яны кіроўца разбіў восем аўтамабіляў

  • 15.01.2018, 20:20

Кіроўца ўцёк з месца здарэння.

У Бараўлянах кіроўца Peugeot пратараніў сем прыпаркаваных аўтамабіляў. Пра гэта паведамілі ў групе «Бараўляны» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Са слоў відавочцаў, уначы 15 студзеня кіроўца Peugeot пратараніў на вуліцы Першамайскай сем аўтамабіляў. Пасля серыі сутыкненняў Peugeot перакуліўся. Кіроўца легкавіка з месца здарэння ўцёк, але аператыўна быў затрыманы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына, які знаходзіўся за стырном Peugeot, быў п'яны - 1,6 праміле алкаголю.

ФОТА: VK.COM/BOROVLJANY
ФОТА: VK.COM/BOROVLJANY

Апошнія навіны