BE RU EN

У Пінскім раёне праваліўся пад лёд і патануў 15-гадовы школьнік

  • 15.01.2018, 12:16

Падлетак нёс ссабойку брату-рыбаку.

14 студзеня ў вадасховішчы Пагост выявілі цела 15-гадовага жыхара вёскі Чухава. Пра гэта tut.by паведамілі ў абласной радзе ТВВ.

У той дзень брат загінулага адправіўся на заледзянелы вадаём на рыбалку. Праз некалькі гадзін ён затэлефанаваў школьніку і папрасіў прынесці яму што-небудзь падзакусіць. Падлетак узяў ссабойку і адправіўся да брата. Па дарозе ён трапіў у вымоіну і пайшоў пад лёд.

Цела хлопчыка знайшлі рыбакі. На жаль, выратаваць яго ўжо было немагчыма.

Апошнія навіны