BE RU EN

Прапагандысту з РФ забаранілі ўезд у ЕЗ на запыт Польшчы

  • 14.01.2018, 21:28

Паводле слоў расейскага прапагандыста, яго рыхтуюць да дэпартацыі з Нямеччыны.

Расейскаму палітолагу і прапагандысту Алегу Бандарэнку адмовілі ва ўездзе ў ЕЗ на пашпартным кантролі ў аэрапорце Бэрліна «Тэгель». Пра гэта ён паведаміў агенцтву ТАСС. праз тэлефон.

«На запыт Польшчы мне забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўрапейскага звязу без тлумачэння прычын. Забарона дзейнічае тры гады», - сказаў ён.

Як ён паведаміў, у Бэрлін яго запрасіла нямецкая Левая партыя для ўдзелу ў палітычнай акцыі.

Таксама, са слоў Бандарэнкі, праваахоўнікі цяпер рыхтуюць яго да дэпартацыі. Пад канвоем прапагандыста перапраўляюць у іншы аэрапорт Бэрліна - «Шонэфэльд».

«Быў там (у Польшчы - рэдакцыя) тры гады таму і нічога не пісаў пра гэту краіну апошнім часам», - адзначыў ён, спрабуючы пракаментаваць прычыну запыту Варшавы аб забароне на ўезд у краіны ЕЗ.

Бандарэнка з'яўляецца дырэктарам расейскага Фонду прагрэсіўнай палітыкі, а таксама піша аўтарскія калонкі ў шэрагу прапагандысцкіх расейскіх выданняў.

Апошнія навіны