BE RU EN

Апублікаванае відэа моцнага землятрусу ў Пэру

  • 14.01.2018, 21:00

Ля паўднёвых берагоў Пэру зафіксаваны магутны землятрус магнітудай 7,1 бала.

У YouTube апублікаваныя відэа, на якіх запісаны момант здарэння.

Падземныя штуршкі адчуваліся за 42 кіламэтры на паўднёвы-захад ад населенага пункта Акары ў рэгіёне Арэкіпа. Асяродак землятрусу залягаў на глыбіні 12 кіламэтраў, паведамляе «Апостроф».

Улады краіны папярэджваюць аб імавернасці цунамі на тэрыторыі ў радыюсе 300 км ад эпіцэнтра землятрусу.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку здарэння загінуў адзін чалавек, яшчэ 20 чалавек атрымалі траўмы. Паведамляецца, што жанчына загінула ад падзення на яе каменя.

У прыбярэжнай зоне ад землятрусу разбурыліся некаторыя дамы і дарогі.

Апошнія навіны