BE RU EN

Самы страшны сцэнар для Пуціна

  • 14.01.2018, 18:41

Высветлілася, каго санкцыі ЗША абясшкодзіць першымі.

Увасабляецца ў рэальнасць сцэнар, якога больш за ўсё баяўся прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Так пракаментаваў "Обозревателю" амерыканскі палітолаг Пітэр Залмаеў сітуацыю з санкцыйнага спіса ЗША, які апублікаваў расейскі палітык Алег Мітволь.

"Гэта так званыя "разумныя" санкцыі, накіраваныя на непасрэднае асяроддзе Пуціна", - сказаў палітолаг.

З ягоных слоў, на Захадзе ўсім відавочна, у каго якія актывы і каму яны належаць.

Пітэр Залман нагадаў пра сітуацыю з Сяргеем Ралдугіным - музыкам і сябрам Пуціна, які стаў цэнтральнай фігурай сеткі афшораў, якія кантралююцца стратэгічнымі прадпрыемствамі Расеі.

"Гэтыя санкцыі як раз і б'юць па так званых "музыках Крамля" з мэтай настроіць іх супраць Пуціна", - сказаў Залмаеў.

На ягоную думку, зыходзячы з сітуацыі з санкцыямі, Пуцін вельмі пралічыўся падчас выбараў прэзідэнта ЗША.

"Пуцін умешваўся ў прэзідэнцкую кампанію Хілары Клінтан, спрабуючы яе сапсаваць, і ў якасці адказу атрымаў жорсткасць санкцый ад "Рэспубліканскай партыі", якая цяпер спрабуе ачысціць сваю рэпутацыю", - заявіў палітолаг.

Ён таксама дадаў, што паўплываць на ўзніклую сітуацыю прэзідэнт Расеі не зможа.

Апошнія навіны