BE RU EN

Але Уладзіміраўне Саннікавай - 85!

  • 14.01.2018, 18:08

Сёння адзначае юбілей вядомы беларускі педагог Ала Уладзіміраўна Саннікава.

Ала Уладзіміраўна Саннікава - дацэнт кафедры беларускай мовы і расейскай мовы як замежнай у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, прапрацавала педагогам больш за 60 гадоў. Адзіная ў Беларусі лаўрэатка Міжнароднай медалі Аляксандра Пушкіна.

Сын Алы Уладзіміраўны Саннікавай - лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў - быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе. Калі палітык трапіў у турму, Ала Саннікава была актыўнай удзельніцай ініцыятывы «Вызваленне», якая аб'яднала сваякоў палітычных зняволеных.

Сайт Charter97.org віншуе Алу Уладзіміраўну Саннікаву і зычыць ёй здароўя, шчасця і дабра!

Апошнія навіны