BE RU EN

У ЗША пачалі адтайваць умёрзлыя ў лёд алігатары

  • 14.01.2018, 11:53

Жывёлы прыходзяць у сябе пасля вымушанай спячкі.

Заледзянелыя праз анамальныя халады ў Паўночнай Караліне алігатары пачалі выходзіць на паверхню.

Раней у Сеціве з'явілася відэа з Нацыянальнага парка Shalotte River Swamp, на якім супрацоўнікі запаведніка паказалі замерзлых у сажалцы кракадзілаў. На новых кадрах вада адтаяла, а алігатары пачалі прыходзіць у сябе пасля вымушанай спячкі, паведамляе ria.ru.

Кіраўнік запаведніка Джордж Ховард адзначыў, што алігатары могуць падладжвацца пад умовы асяроддзя, рэгулюючы тэмпературу цела і запавольваючы абмен рэчываў. Як толькі надвор'е прыйдзе ў норму, жывёлы вернуцца да звычайнага ладу жыцця.

Апошнія навіны