BE RU EN

У Гомелі ўшануюць памяць Міхала Жызнеўскага

  • 13.01.2018, 21:10

22 студзеня - трэцяя гадавіна з дня загубыі беларуса, актыўнага ўдзельніка ўкраінскай Рэвалюцыі годнасці.

22 студзеня рух салідарнасці «Разам» запрашае на ўшанаванне памяці героя Нябеснай Сотні, героя Украіны Міхала Жызнеўскага на ягонай малой радзіме - у Гомелі, перадае «Радыё Рацыя».

Выезд плануецца раніцай 22 студзеня аўтобусам з Менска. Пачатак шанавання ля магілы Міхася Жызнеўскага - а 13-й гадзіне.

Нагадаем, Міхась быў другой ахвярай расстрэлаў Еўрамайдана з «Нябеснай Сотні» - змагароў, якія палеглі на барыкадах за вольнасць і незалежнасць Украіны. Цела Міхала Жызнеўскага пасля адпявання і ўрачыстых праводзін прывезлі з Кіева і пахавалі на могілках у вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем.

Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Апошнія навіны