BE RU EN

Простыя спосабы палепшыць колеры на экране ўсякага iPhone

  • 13.01.2018, 21:00

Кожны карыстальнік iPhone або iPad можа зрабіць выяву на экране больш зручнай для ўспрымання.

Кожны карыстальнік iPhone або iPad ужо даўно можа падладзіць выяву на экране сваёй прылады і зрабіць яе больш зручнай для ўспрымання. Для гэтага ў сістэме ёсць шэраг опцый, якія працуюць па-рознаму і спатрэбяцца ў розных выпадках, піша internetua.com.

1. Заўсёды «цёплы» дысплей

Пасуе такі метад для тых, каму выява на экране здаецца занадта сіняй або «халоднай» і хочацца больш цёплага колеру не залежна ад асвятлення і часу дня.

Зрабіць гэта можна на кожным iPhone або iPad, досыць перайсці шляхам Налады - Асноўныя - Універсальны доступ - Адаптацыя дысплея - святлафільтры. Тут трэба ўвамкнуць фільтры галоўным перамыкальнікам, абраць рэжым Адценне і адрэгуляваць інтэнсіўнасць і адценне паўзункамі ніжэй.

Дадаткова можна перайсці ў раздзел Налады - Асноўныя - Універсальны доступ - Спалучэнне клавішаў і адзначыць тут пункт Святлафільтры. Так патройны націск на клавіш Дадому будзе хутка ўмыкаць і вымыкаць ужыванне святлафільтра.

2. «Цёплы» экран у цёмны час дня

Каб увамкнуць цёплую выяву толькі ў вечаровы час, можна скарыстацца функцыяй Night Shift.

Усе актуальныя прылады Apple, пачынаючы з iPhone 5s, iPad Air, iPad mini 2 і iPod touch (6-га пакалення) падтрымліваюць Night Shift. Гэтая опцыя дазваляе зрабіць колерную тэмпературу дысплея больш цёплай у цёмны час дня.

Дастатковай перайсці ў Налады - Экран і зыркасць - Night Shift, увамкнуць карысную опцыю і паказаць часавы перыяд для спрацоўвання опцыі. Ніжэй можна адрэгуляваць камфортнае адценне.

Night Shift можна хутка ўмыкаць і вымыкаць з Пункта кіравання, трэба толькі затрымаць палец на паўзунку рэгулявання зыркасці і націснуць аднайменны клавіш для ўмыкання і вымыкання рэжыму.

3. «Цёплая» выява ў залежнасці ад асвятлення

Самай прасунутай опцыяй Apple для адаптацыі колернай тэмпературы дысплея з'яўляецца True Tone (Налады - Экран і зыркасць - True Tone). Яна даступная толькі на iPhone X, iPhone 8/8 Plus, iPad Pro (акрамя мадэлі 12.9" 1-га пакалення).

Дзякуючы наяўнасці спецыяльнага сэнсара, прылада самастойна ацэньвае асветленасць вакол і падладжвае колерную тэмпературу экрана пад навакольнае асвятленне. Зайшоў у пакой з жоўтымі лямпамі - экран таксама пажаўцеў, выйшаў на сонечнае святло - экран стаў белым.

Гэта дазваляе карыстальніку заўсёды бачыць максімальна выгодную для ўспрымання выяву.

True Tone можна ўмыкаць і вымыкаць аналагічна Night Shift: адкрываем Панэль кіравання, утрымліваем паўзунок зыркасці і націскаем на адпаведны клавіш.

Апошнія навіны