BE RU EN

У Чэхіі скончыўся першы тур выбараў прэзідэнта

  • 13.01.2018, 17:32

Другі тур выбараў запланаваны на 26-27 студзеня.

У Чэхіі скончыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім, паводле папярэдніх звестак, узялі ўдзел 50 адсоткаў выбаршчыкаў, паведамляе «Радыё Свабода».

У выбарах узялі ўдзел дзевяць кандыдатаў у прэзідэнты. Паведамляецца, што трэба будзе другі тур. Экспэрты мяркуюць, што ў яго выйдуць дзейны прэзідэнт Мілаш Зэман і былы кіраўнік Акадэміі навук Чэхіі, фізік Іржы Драгаша.

Другі тур запланаваны на 26-27 студзеня. Падлік галасоў выбаршчыкаў скончыцца ў найбліжэйшыя гадзіны і дагэтуль стануць вядомыя дакладныя звесткі аб прыходзе выбаршчыкаў.

Апошнія навіны